воскресенье, 23 октября 2016 г.

Заданне "Сямейныя каштоўнасці"


Заўжды вельмі любіла пераглядаць старыя фатаздымкі, фатаздымкі са свайго дзяцінства. На іх маладыя бацькі, а мы с сястрой неверагодна смешныя. Любіла пераглядаць фатаздымкі з майго першага выязда на мора з бацькамі, было мне тады 3 гады. Бацькі ўзгадваюць пра мой няпросты характар, які добра праявіўся ў той вандроўцы. Самае запамінальнае, гэта канешне мае адносіны з фатографам. Ён рабіў пастановачныя фатаздымкі дзяцей, што адпачывалі на турбазе. А я напэўна не любіла пастановачных кадраў, бо на ўсех здобленых фатографам здымках я сяджу спіной, у знак пратэсту ☺ Усе дзеткі сядзяць на лавачцы і ядуць салодкую вату - я спіной, усе дзеткі робяць выгляд, што рыбачаць з вудамі, я рыбачу, толькі у кадры я спіной)

Калі я выйшла замуж і з'яджала з бацькоўскай кватэры, так атрымалася, што прыхапіла з сабой пару фатаздымкаў з свайго дзяцінства. Не тых пра якія вышэй ішла гаворка, але ўсе адно блізкіх майму сэрцу. Я ўвогуле вельмі люблю фатаздымкі, люблю іх пераглядаць, акунацца ва ўспаміны. А дзякуючы свайму хоббі скрапбукінгу, я цяпер яшчэ і рэгулярна друкую фатаздымкі, што ў наш час, напэўна ўжо рэдкасць.

Калі я ўбачыла ў блоге Каралікаў заданне стварыць працу на тэму сям'і, пакаленняў, адразу зразумела, што раз гэтая тэма так блізка майму сэрцу, то трэба тварыць!

На жаль, не паспела зрабіць усе, што плянавала, бо сям'я ў нас вельмі дружная, і сувязь пакаленняў таксама вельмі моцная, а значыць і фатаздамкаў процьма! Але вядома, са сканчэннем задання, натхненне нікуды не дзенецца, таму ў плянах стварыць паўнавартасны сямейны альбом!

А пакуль, прэзентую, што паспела натварыць, строга не судзіце, блог мой створаны для самаразвіцця, і гэта першыя крокі ў абраным накірунку. Але і за канструктуўную крытыку, якая дапаможа развівацца, буду вельмі ўдзячная!

Першая праца, фотарамка. Хацелася здабіць яе з легкім марскім ацценем, на дапамогу прыйшла цудоўная папера ад Каралікаў.



Другая праца, гэта старонка для будучага сямейнага альбома. Калі прачытала заданне адразу ў галаву прыйшла менавіта гэта ідэя. На фатаздымках я і мая дачка, і наша любоў да спорту. Чым не сямейная традыцыя? ☺






P.S. А яшчэ, ў нашых з сястрой плянах зрабіць фатаздымак на якім бы нашы бацькі сядзелі ў атачэнні ўнукаў, а іх, дзякуй Богу, ужо (ці пакуль) пяцера! Пакуль спробы адначасова паймаць дзяцей, ва ўзросце ад 12 да года, усадзіць разам і каб яны яшчэ і глядзелі ўсе адначасова ў камеру, з'яўляецца для нас непасільнай задачкай! А можа проста яны не любяць пастановачных кадраў? :)

Каралікі






4 комментария:

  1. Кася, як хораша вы напiсалi..i пра старыя здымкi, i пра традыцыi.. i вашыя працы па нашым заданнi мне дужа даспадобы..дзякуй, што натхняецеся разам з Каралiкамi))

    ОтветитьУдалить
  2. Як жа прыемна разглядаць менавiта такiя сардэчныя старонкi. Асаблiва прыемна, што натхненне да вас прыйшло разам з заданнем блога Каралiкi)

    ОтветитьУдалить
  3. Очень трогательные странички получились! Спасибо, что вдохновились нашим заданием! Каралiкi

    ОтветитьУдалить
  4. Шчыра дзякуй за прыемныя словы!

    ОтветитьУдалить