Фотабокс
Зусім нядаўда перада мной стаяла непростая задачка, зрабіць падарунак для сястры мужа, з якой сябруем і якой захапляюся! Яна малады мастак) Зусім нядаўна яна прэзентавала на юбілей свайму тату - яго партрэт, які намалявала маслам. У мяне перахапіла дыханне, калі упершыню ўбачыла, для мяне гэта магія і нешта недасягальнае! Таму вельмі хвалявалася, калі сама бралася за працу. Першапачаткова я хацела зрабіць нешта кшталту нататніка для розных замалёўкаў, ці зрабіць альбом для малявання акварэллю, але падвяло здароўе і выбрацца за патрэбнымі матэрыяламі я так і не змагла, таму было вырашана тварыць з таго што было ў запасах! Так і з'явілася ідэя фотабокса! Тканіну я набывала таксама адмыслова для яе, бо ведаю, што такі стыль ей блізкі, і вось што у мяне атрымалася ў вынніку:
Ну і канешне канверцік для грошай ніхто не адмяняў:
P.S. Здаецца падарунак прыйшоўся да густу)