воскресенье, 22 января 2017 г.

Blog-Hop от Совушки Славии


Мое знакомство с блогом Совушки Славии состоялось совсем недавно, но похоже я с этим блогом всерьёз и надолго)

Началось знакомство с участия в совместном проекте по созданию декабрьского дневника в инстаграм) 

Очень была рада целый месяц творить, вдохновляться работами других участников и ещё больше была рада подарить получившийся дневничок своей племяннице, для которой изначально его и создавала! Люблю наблюдать первую реакцию на свои работы, и тут, уж поверьте, слов не хватит описать ее восторг! Но сегодня не об этом!

В блоге Совушки Славии проходит интересная игра, не поучаствовать в которой просто невозможно! Подробности игры в ссылке ниже:


 Blog Hop - в Совушке Славии



Блог Совушки Славии это просто кладезь вдохновения! Наиболее близким в данный момент для меня является направление, посвященное конкурсам layout -страничек в американском стиле. Может пока у меня и немного работ в этом стиле, но то что он давно мне по-душе - это факт) Поэтому с радостью буду участвовать в заданиях по этому стилю! Пока не решаюсь взяться за PL, но направление очень интересное и в будущем думаю обязательно попробую составлять такую летопись своей жизни)  Настоящим открытием для меня стали работы в стиле CAS, также в обозримом будущем хочу попробовать этот стиль, а задания и скетчи от дизайнеров Совушки Славии уверена подтолкнут меня к первым работам в этом направлении! 

Планов не мало, но без них было бы скучно жить!) 







суббота, 14 января 2017 г.

Рамка-зайка






























Задума стварыць такую ітэр'ерную рамку з'явілася у мяне яшчэ летам, але рукі дайшлі да яе толькі зараз! 

Мае дзеці вельмі любяць зайчыкаў, і цяпер у дзіцячай пасялілася такая вясёлая рамачка з фатаздымкам маёй гадавалай дочачкі.


У рамачкі ёсць пухленькія ножкі з дротам, то бок яны даволи гнуткія. Гнуткія ў зайкі і ручкі, а паміж вушкамі красуецца шыкоўны бант з фаамірану.

Добрая дачушка ўжо замовіла такую ж рамачку для любага браціка! Слова замоўцы для мяне закон, тым больш, што дзеткі мае самыя галоўныя замоўцы)

пятница, 13 января 2017 г.

Маленькая ружовая зефірка


!!! Асьцярожна !!! Шмат ружовага! ☺


Гэты альбом я пачала рабіць, калі маёй дачушцы было месяцаў 8, а скончыла толькі праз год! Была задаволена ім як той слон! Але час ішоў, і глядзець на вокладку мне станавілася ўсё цяжэй і цяжэй! Ну не падыходзіла яна зусім да старонак, а старонкі не падыходзілі да вокладкі!
І вось у нейкі момант я не вытрымала і .. адарвала блок ад вокладкі)) А ўсё таму, што мне так спадабаўся гэты ружовы плюш, што трываць больш не магла)

І вось абноўлены альбомчык ужо упрыгожвае палічку ў дзіцячым пакоі і што самае галоўнае для мяне, радуе галоўную гераіню) Дачка была проста ў захапленні ад такой колькасці ружовага! Хаця яе ўлюбённы колер - фіялетавы, любая маленькая прынцэса не можа спакойна прайсці і міма ружовага)

Увогуле, альбом атрымаўся вельмі лёгкім і паветраным, не гледзячы на яго вялікі памер 30*30!










За бодзікамі з лічбамі хаваюцца мае нататкі на кожны месяц: матуліны ўспаміны ды дачушкіны дасягненні.


понедельник, 9 января 2017 г.

Зімовы водар...

Пачынала пісаць гэтае паведамленне яшчэ на пачатку снежня, але заматалася і не забылася апублікаваць ) Хоць і са спазненнем, але пакіну для памяці гэтае паведамленне тут)

Ужо не першы год заўважаю, што каб падрыхтавацца да зімовых святаў належным чынам, трэба пачынаць як мінімум у верасні! Для мяне Каляды - гэта час калі асабліва адчуваецца надзея і вера ў светлае, добрае, хочацца марыць і адчуваць сябе ізноў маленечкім дзіцёнкам) Але хочацца не проста верыць у казку, але і ствараць яе вакол сябе! А каб паспець зрабіць усё што хацелася б, аднаго месяца, на жаль, не хапае! Мне хочацца верыць, што сёлета я спраўлюся з гэтай задачкай па максіму! А дапамагчы ў гэтым мне мусіць верны дапаможнік усіх творчых асоб, снежаньскі дзённік (мне вельмі падабаецца як "december daily" гучыць па беларуску).

Мой першы снежаньскі дзённік быў зроблены па курсу Жанны @scraplandia).





Другі я рабіла ў СП Совушкі Славіі http://sovushkaslavia.blogspot.com для сваёй хроснай дочачкі)










Яшчэ не спытвала, ці атрымалася ў гаспадыні весці гэты чароўны дзённічак, але я сваім цалкам задаволена і рада, што знаходзіла час на яго! Спадзяюся, што гэты досьвед дапаможа мне стварыць ўрэшце рэшт зручны travel-book, які захочацца запаўняць у вандроўке (якая будзем спадзявацца для нашай сям'і хутка адбудзецца) Таму часу на хістанні амаль няма! І столькі карыснага яшчэ хочацца зрабіць! Спадзяюся, што задуманае па максімуму атрымаецца ажыццявіць, але пра гэта ўжо ў наступных паведамленнях)