пятница, 13 января 2017 г.

Маленькая ружовая зефірка


!!! Асьцярожна !!! Шмат ружовага! ☺


Гэты альбом я пачала рабіць, калі маёй дачушцы было месяцаў 8, а скончыла толькі праз год! Была задаволена ім як той слон! Але час ішоў, і глядзець на вокладку мне станавілася ўсё цяжэй і цяжэй! Ну не падыходзіла яна зусім да старонак, а старонкі не падыходзілі да вокладкі!
І вось у нейкі момант я не вытрымала і .. адарвала блок ад вокладкі)) А ўсё таму, што мне так спадабаўся гэты ружовы плюш, што трываць больш не магла)

І вось абноўлены альбомчык ужо упрыгожвае палічку ў дзіцячым пакоі і што самае галоўнае для мяне, радуе галоўную гераіню) Дачка была проста ў захапленні ад такой колькасці ружовага! Хаця яе ўлюбённы колер - фіялетавы, любая маленькая прынцэса не можа спакойна прайсці і міма ружовага)

Увогуле, альбом атрымаўся вельмі лёгкім і паветраным, не гледзячы на яго вялікі памер 30*30!










За бодзікамі з лічбамі хаваюцца мае нататкі на кожны месяц: матуліны ўспаміны ды дачушкіны дасягненні.


Комментариев нет:

Отправить комментарий