воскресенье, 19 марта 2017 г.

Старонка ..пра ..мары...

Майму сыночку прысвячаецца)) 

Гэту старонку мне захацелася прысвяціць свайму сыночку, якому ў хуткім часе споўніца 1,5 года, а на фатаздымку яму трохі болей за месяц)

Чаканне сыночка прышлося на такі перыяд яго старэйшай сястрычкі, калі яна раздавала ўсім ролі жывёлаў) Я была коцікам, яна -  сабачкам, тата - шэрым ваўком) А брацік, які быў у жывоціку быў для яе зайчыкам) Цяпер я думаю зразумела, пры чым тут морква на старонцы))  

Шыць цацкі я вельмі люблю, таму сыночку сшыла такога сябра)




Старонка створана па матывах цудоўнага скетча ад Совушкі Славіі:



суббота, 4 марта 2017 г.

Travel - book

Я даўно прыглядалася да travel-book-а, бо збіраць памятныя рэчы з вындровак - гэта мая тэма))
Калі ў мінулым годзе мы адправіліся ў вякікае падарожжа з дзеткамі на машыне, я вядома паспрабавала зрабіць звычайны нататнік на кольцах і канвертам на форзаце, але хутка зразумела, што гэта не мой фармат! Не атрымліваецца у мяне весці падрабязныя запісы, таго што адбываецца пад час вандроўкі.

Гэтым разам нас чакала зімовая вандроўка і я вырашыла, што патрэбен новы трэвал-бук і новы фармат для яго) Замест калец я выбрала злучыць лісты шнурком, зачыняецца мой трэвал на гумку, але галоўныя змены тычыліся менавіта ўнутранай частцы. Я вырашыла, раз я не аматар весці падрабязныя запісы, больш увагі надаць розным цікавым элементам, якія будуць падштурхоўваць мяне да вядзення трэвал-бука:)  




Я пастаралася дадаць свайму трэвалу трошкі інтэрактыву і дадала цікавыя кішэні, элементы, якія можна адчыняць:


 Тут можна змясціць квіточкі, ці яшчэ штосьці невялікае:



Для запісаў я зрабіла вось такі невялікі нататнічак, які прашыла шнурком:



Шмат месца адвяла і пад фатаздымкі:

Вельмі люблю невялікі фармат фатаздымкаў, таму невялічкі васпад таксама знайшоў сваё мейсца ў маім трэвале:


Адкрывашачка, за якой можна схаваць ці фатаздымак, ці які-небудзь квіточак, флаер і г.д.:

 А вось, чым я забаўлялася ў самой вандроўцы: седзячы на сонейку з відам на горы: я пісала такія надпісы)   (тут, дарэчы кавалак мапы гарадка, у якім мы адпачывалі )


І, вядома розныя канверцікі, кішэні, куды можна пакласці ўсё, што захочацца захаваць з вандроўкі на доўгія гады:





Вось такі агляд у мяне атрымаўся, засталася я вельмі задаволена такім фарматам трэвал-бука і надалей буду старацца рабіць іх у гэтым жа накірунку! Цяпер у плянах бэйбі-бук, думаю што і яго зраблю больш "інтэрактыўным", каб яго старонкі самі натхнялі на запаўненне!






четверг, 2 марта 2017 г.

Паштоўка ў стылі CAS


На странице блога можно найти переводчик :)


Доўгі час я прыглядваюся да стылю CAS, вельмі даспадобы мне яго простасць і лаканічнасць, а вось паспрабаваць самой зрабіць нешта ў гэтым стылі было заўжды боязна! Але дадзеннае сабе навагодняе абяцанне не баяцца новага і крочыць наперад, трэба выконваць:) Таму прэзентую сваю першую паштовачку ў стылі СAS.

Калі справа даходзіць да CAS без блогу Совушкі Славіі аніяк не абыйсціся, скетч для паштовачкі з новага задання:

 скетч

Мая паштовачка: